Вядомыя землякі. Амельянюк Людміла Мікалаеўна // Скрозь памяць стагоддзяў : інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік да 500-годдзя з часу першага згадвання ў пісьмовых крыніцах в. Стрыгава, в. Балоты Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2013. – С. 16 : фат. — (Серыя «Па вёсках нашага краю»).
ВЯДОМЫЯ ЗЕМЛЯКІ

АМЕЛЬЯНЮК Людміла Мікалаеўна. Нарадзілася 16 верасня 1950 года ў вёсцы Стрыгава Кобрынскага раёна.
У 1972 годзе закончыла Мінскі педагагічны інстытут замежных моў. Працуе ў Брэсце: з 1972 года ў сярэдняй школе № 3, з 1977 года — у СШ № 2, з 1988 года намеснікам дырэктара па навучальна-выхаваўчай працы, з 1997 года – дырэктар СШ № 2. З 1999 года ў гімназіі № 5 (да 2017 дырэктар).
Дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў у 2003-2006 гадах.
Званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» прысвоена ў 2012 годзе.