ВЫКАЗАЛІ ЎДЗЯЧНАСЦЬ

Сацук, А. Выказалі ўдзячнасць / А. Сацук // Кобрынскі веснік. – 1995. – 12 красавіка. — С. 2.

На заслужаны адпачынак супрацоўнікі Кобрынскага ГРАУС праводзілі свайго начальніка палкоўніка міліцыі М. I. Карніевіча.

ВЫКАЗАЛІ ЎДЗЯЧНАСЦЬ

31 сакавіка у актавай зале Кобрынскага ГРАУС было шматлюдна. Туг сабраліся супрацоўнікі ўсіх служб, каб урачыста праводзіць на заслужаны адпачынак свайго начальніка палкоўніка міліцыі М. I. Карніевіча, які з 1981 года кіраваў аддзелам унутраных спраў.

Сход адкрыў першы намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама М. В. Штык. Ён расказаў аб працоўным шляху М. I. Карніевіча. У 1965 годзе Мікалай Іванавіч пачаў вучобу ў Мінскай школе МУС і з таго часу прысвяціў сябе службе ў органах аховы правапарадку. За 30 гадоў работы ў міліцыі М. I. Карніевіч быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За доблесную працу», «50 гадоў Савецкай міліцыі», «Ве- тэран працы». Ад імя калегіі абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў М. В. ІІІтык уручыў М. I. Карніевічу Ганаровую граматуі Віншавальны адрас.

Шмат слоў удзячнасці выказалі ў адрас М. I. Карніевіча старшыня га- радскога і раённага выканаўчых камітэтаў М. П. Гардзіевіч і С. Д. Ашмянцаў. Яны ўручылі віноўніку ўрачыстасці каштоўныя падарункі. Шчырымі словамі адзначылі заслу гі М. I. Карніевіча калегі па рабоце М. А. Давыдчык, С. А. С’едзін, В. М. Грыгорык, І. А. Зіньковіч і іншыя. Ад імя калектыву ГРАУС таксама ўручылі М. I. Карніевічу каштоўны падарунак.

Затым першы намеснік начальніка УУС аблвыканкома М. В. Штык пазна- ёміў прысутных з пераемнікам В. І. Карніевіча, новым начальнікам Коб­рынскага ГРАУС падпалкоўнікам міліцыі Яўгенам Фёдаравічам Грамыкам. Ён нарадзіўся ў 1954 годзе. Пасля службы ў арміі закончыў у 1977 годзе сярэднююю школу міліцыі імя Фрунзе. Пачынаў сваю біяграфію ў міліцыі ўчастковым інспек тарам Нінскага ГРАУС. 3 1987 на 1992 гг. быў адкамандзіраваны для работы ў паўднёвыя рзгіёны былога Саюза. Потым вярнуўся і працаваў у УУС аблвыканкома ў 6-ым аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 1995 рода Я. Ф. Грамыка назначены на пасаду начальніка Кобрынскага ГРАУС.

Удзельнікі сходу павіншавалі Яўгена Фёдаравіча з новай пасадай, пажадалі яму поспеху ў рабоце.

Пасля сходу ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Кобрынскага ГРАУС выступілі з канцэртам.

А. САЦУК.