За выдатныя працоўныя заслугі жыхар в. Осаўцы В. М. Грыцук узнагароджаны ордэнам Леніна і двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.
ПЕРШЫ СТАРШЫНЯ
Слаўны баявы і працоўны шлях прайшоў жыхар вёскі Осаўцы Васіль Міхайлавіч Грыцук. Ён бясстрашна змагаўся з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айыннай вайны. За ратныя подзвгі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «За адвагу».
Былы франтавік заўсёды знаходзіўся на пярэднім краі і на мірным фронце. Ён прымаў актыўны ўдзел у калектывізацыі. А ў 1948 годзе сам узначаліў першы калгас. Пачынаць давялося. як кажуць, з нуля. Разбураная вайной гаспадарка толькі пачала аднаўляцца, таму розных праблем хапала. Праўда, за пяць гадоў работы старшынёй Васіль Міхайлавіч змог з’яднаць людзей, наладзіць вытворчасць, даць пуцёўку ў жыццё створанаму калгасу.
Потым В. М. Грыцук чатыры гады працаваў намеснікам старшыні калгаса і 16 гадоў узначальваў паляводчую брыгаду, якая па выніках працы была лепшай у раёне. Працоўны шлях Васіля Міхайлавіча, як і баявы, таксама высока ацэнены ўрадам краіны. За выдатныя працоўныя заслугі В. М. Грыцук быў узнагароджаны ордэнам Леніна і двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Цяпер ветэран вайны і працы на заслужаным адпачынку. Але не сядзіцца дома патомнаму земляробу. Па меры магчымасці прымае ўдзел у калектыўнай працы, імкнецца знаходзіцца сярод людзей, дапамагаць ім канкрэтнай справай ці карыснай парадай. Ён цяпер не застаецца раўнадушным да таго, чым сёння жыве калгас і яго калектыў.
А. САЦУК.